Пад лозунгам «Пасланы з дарам міру Езуса Уваскрослага» з 1 па 7 мая пройдзе 14-ы Нацыянальны тыдзень Бібліі пад патранажам Біблійнай місіі імя Яна Паўла ІІ. Тыдзень пачынаецца VI нацыянальным чытаннем Святога пісання пад лозунгам «Мір гэтаму дому», кажа ксёндз Генрык Вітчык:
-Сёлета гэта Евангелле паводле святога Лукі. Адтуль мы таксама ўзялі лозунг VI нацыянальнага чытання: «Мір гэтаму дому». Мір, які плыве з прапаведавання Евангелля, з жыцця Евангелем. У Евангеллі святога Лукі змёртвыхпаўсталы Хрыстус прыходзіць да вучняў і кажа: «Мір вам».
Ксёндз Вітчык нагадаў, што нядзеля нацыянальнага чытання Святога Пісання спалучаная са святкаваннем 1050-годдзя Хрышчэння Польшчы. Ён дадаў, што мэтай Нацыянальных чытанняў з’яўляецца Слова Божае, Евангелле і Еўхарыстыя:
-Гэта галоўная мэта нацыянальнага чытання. Каб мы, як народ, усё больш дакладней разумелі, што хрост, прыняты 1050 гадоў таму, фарміруе нас як хрысціянскую супольнасць, якая жыве згодна з Евангеллем і бярэ з Хрыста прыклад. Жыве ў супольнасці братоў і сясцёр, якія любяць адзін аднога.
«Трэба рабіць усё магчымае, каб кожны дзень Біблійнага тыдня ў парафіях адна з форм чытання Святога Пісання рэалізоўвалася, жыла і выкарыстоўвалася», – заахвочвае ксёндз Вітчык.
ав