У рамках сёлетняй праграмы «Актыўныя +» 281 арганізацыя атрымала сродкі на праекты, накіраваныя на актывізацыю pażyłych людзей. На згаданую мэту былі выдзеленыя 38 мільёнаў злотых (больш за 8 мільёнаў еўра), паведаміў намеснік міністра па справах сям’і і сацыяльнай палітыкі. Станіслаў Швед (Stanisław Szwed) нагадаў, што асноўная мэта праграмы «Актыўныя +» – пашырэнне ўдзелу пажылых людзей ва ўсіх сферах грамадскага жыцця:
- З аднаго боку – гэта прасоўванне актыўнасці сярод старэйшых людзей. Гэта таксама заняткі камп'ютарнага абслугоўвання. Гэта важнае ў выпадку магчымасці афармлення розных спраў праз інтэрнэт. Важны элемент – гэта павелічэнне ўдзелу старэйшых людзей у праектах, арганізаваных муніцыпалітэтамі. Мы заахвочваем мясцовыя ўлады ствараць Саветы пажылых людзей, каб даць ім магчымасць выказаць свой пункт гледжання па розных пытаннях.
Станіслаў Швед адзначыў, што большасць суфінансаваных праектаў звязана з грамадскай актыўнасцю, азнаямленнем старэйшых людзей з кампʼютарам і інтэрнэтам, а таксама праекты, звязаныя з іх актыўным удзелам у грамадскім жыцці.
IAR /аз