Сёлета галоўная тэма Навуковага пікніка – вада.
Куба Марціновіч з Polskie Radio Kierowców кажа, што на Пікнік прыходзяць людзі, якія прафесійна займаюцца навукай, і тыя, хто прагне ведаў.
«Навукоўцы ў нас будуць пад рукой. Мы можам падысці да іх, паразмаўляць. Яны добра падрыхтаваныя, у іх ёсць шмат шоу, якія, безумоўна, зацікавяць усіх. Шоу, якія даказваюць, як можна эксперыментаваць з вадой, але больш за ўсё прымушаюць нас вывучаць гэтае ўнікальнае рэчыва», – кажа журналіст.
Катажына Навіцкая з Цэнтра навукі «Капернік» запрашае паглядзець ці паўдзельнічаць у навуковых дэманстрацыях, эксперыментах, сустрэцца з адмысловымі гасцьмі, якія раскажуць пра ваду.
«Вы зможаце лавіць кубікі вады з дапамогай ніткі, мы замарозім ваду, будзем яе выпарваць. Мы зменім яе стан і пакажам яе ўласцівасці, але таксама пагаворым пра ваду ў сацыяльным кантэксце, у кантэкст клімату», – кажа прэс-сакратар.
Мерапрыемства пройдзе ў Цэнтры навукі «Капернік» і на бульварах над Віслай. Уваход вольны. Пачатак у 11.00. Рэпартажы з 25-га Навуковага пікніка будуць даступныя на ўсіх праграмах Польскага радыё, а таксама ў сацыяльных сетках і на сайце радыё.
IAR/яс