З 27 снежня 2020 года, калі ў Польшчы пачалася вакцынацыя супраць COVID-19, у краіне былі ўведзеныя больш за 54 мільёны 647 тысяч вакцын, паведамляюць урадавыя сайты.
Нагадваем, у Польшчы выкарыстоўваюцца двухдозавыя вакцыны Pfizer/BioNTech, Moderna, AstraZeneca і Novavax і аднадозавыя Johnson & Johnson.
Паводле апублікаваных у суботу дадзеных, у сярэднім кожны дзень ад каранавіруса прывіваецца па 3 678 чалавек. У Польшчы цалкам прышчэпленыя больш за 22,5 мільёна чалавек. Апрача таго былі ўведзеныя амаль 12 мільёнаў бустэрных доз прэпаратаў.
Агулам у Польшчы былі зафіксаваныя больш за 18 тысяч 600 пабочных рэакцый пасля прыёму вакцыны супраць COVID-19. Большасць з іх былі лёгкімі.
За мінулыя суткі былі пацверджаныя 2 131 новы выпадaк каранавіруснай інфекцыі, у тым ліку 298 паўторных.
PAP/аз