Паводле Упраўлення сацыяльнага страхавання, за месяц колькасць замежнікаў, якія легальна працуюць у Польшчы і плацяць сацыяльную страхоўку вырасла на 13 тысяч. Такім чынам, згаданая група іншаземцаў перавысіла ўжо мільён чалавек. Сярод іх найбольш грамадзян Украіны, паведаміў прэс-сакратар Упраўлення сацыяльнага страхавання Павел Жаброўскі(Paweł Żebrowski):
- Напрыканцы ліпеня ва Упраўленні сацыяльнага страхавання былі зарэгістраваныя амаль мільён 25 тысяч іншаземцаў. Гэта азначае, што цягам месяца колькасць іншаземцаў, якія легальна працуюць у Польшчы вырасла на 13 тысяч. Таксама напрыканцы ліпеня ў Польшчы былі легальна працаўладкаваныя каля 736 тысяч украінцаў.
Буйную групу сярод іншаземцаў, якія легальна працуюць у Польшчы і плацяць сацыяльную страхоўку складаюць беларусы. Паводле звестак упраўлення, на канец чэрвеня іх колькасць склала 87 тысяч. Працу ў Польшчы знайшло таксама шмат грузінаў – больш за 28 тысяч.
Больш за 58 працэнтаў замежнікаў, ахоплены сацыяльным страхаваннем, працуюць у Польшчы на штаце. Астатнія, або заснавалі ўласную гаспадарчую дзейнасць, або працуюць паводле іншых відаў дагавораў аб працы.
Паводле Упраўлення сацыяльнага страхавання, на працу ў Польшчу прыязджаюць людзі ва ўзросце ад 25 да 49 гадоў. У асноўным – гэта мужчыны, якія сярод замежнікаў складаюць амаль 60 працэнтаў.
IAR /аз