Беларуская Служба

У кастрычніку запланаваная прэзентацыя зенітнай сістэмы «Нараў»

18.09.2022 07:31
Ракеты для сістэмы будзе пастаўляць брытанскі кансорцыум MBDA – вядучы еўрапейскі распрацоўшчык і вытворца ракетных сістэм.
Ca
Cістэмa супрацьпаветранай абароны «малая Нараў»twitter.com/MON_GOV_PL

У кастрычніку адбудзецца прэзентацыя пускавой устаноўкі па праграме «Нараў» (Narew). Гаворка ідзе пра сістэму супрацьпаветранай абароны малой далёкасці «малую Нараў».

Ракеты для сістэмы будзе пастаўляць брытанскі кансорцыум MBDA(Matra BAE Dynamics Alenia) – вядучы еўрапейскі распрацоўшчык і вытворца ракетных сістэм. Генеральны дырэктар польскага аддзялення гэтай кампаніі Ян Грабоўскі (Jan Grabowski) паведаміў, што ў бліжэйшы час польскае войска атрымае першую агнявую ўстаноўку, якая складаецца з трох пускавых установак на базе шасі «Jelcz»:

- Да гэтай пары на заводах Комплекса прадпрыемстваў ваеннай прамысловасці адбылася інтэграваныя шасі і ўстаноўкі. Адбыліся першыя курсы для вайскоўцаў па абслугоўванні сістэмы супрацьпаветранай абароны «малая Нараў».

Інтэграцыя элементаў сістэмы «Нараў» азначае, што як пускавыя ўстаноўкі iLauncher, так і ракеты CAMM супрацоўнічаюць з польскімі радыёлакацыйнымі станцыямі «Сола» і сеткацэнтрычнай сістэмай C2.

У будучым годзе падраздзяленні польскай супрацьпаветранай абароны павінны атрымаць яшчэ адзін агнявы дывізіён, абсталяваны пускавымі ўстаноўкамі iLauncher.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка

Пасля завяршэння мадэрнізацыі польская армія будзе самай магутнай у Еўропе

08.09.2022 09:25
Сітуацыя за нашай усходняй мяжой прымушае Польшчу хутка развіваць войска.