Дзякуючы праграме «Лічбавая Польшча» больш за 104 тысячы хатніх гаспадарак на поўдні Польшчы атрымалі доступ да валаконна-аптычнага інтэрнэту, кажа віцэ-старшыня кампаніі Tauron Polska Energia Артур Важоха(Artur Warzocha):
- Нам удалося ліквідаваць частку «белых інтэрнэтных плямаў». У тым ліку, доступ да валаконна-аптычнай сеткі атрымалі 428 адукацыйных установаў. Агулам доступ да інтэрнэту атрымалі нават 500 тысяч жыхароў паўднёвай Польшчы.
Праграма «Лічбавая Польшча» была рэалізаваная ў Ніжнесілезскім, Сілезскім і Малапольскім ваяводствах. Неабходная інфраструктура была пабудаваная ў 876 гарадках у 127 гмінах. Кошт рэалізацыі праекта склаў больш за 278 мільёнаў злотых (больш за 59 мільёнаў еўра).
Хуткасць інтэрнэту, якім цяпер могуць карыстацца жыхары паўднёвай Польшчы, складае нават 1000 мэгабітаў у секунду.
IAR/аз