Беларуская Служба

У ліпені ў Сувалках адбудзецца ХІХ Яцвягскі археалагічны пікнік

08.06.2023 15:32
Гэта найбуйнейшае археалагічнае мерапрыемства на Падляшшы.
Самы вялікі курган на могільніку яцвягаў каля горада СувалкіAutorstwa Przemysław 'Blueshade' Idzkiewicz - migrated from Polish Wikipedia, CC BY-SA 1.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=37231

1 і 2 ліпеня ў Сувалках на Падляшшы пройдзе ХІХ Яцвягскі археалагічны пікнік. Сёлета да арганізацыі мерапрыемства далучыўся ўрадавы цэнтр GovTech.

Пікнік з'яўляецца найбуйнейшым археалагічным мерапрыемствам у гэтай частцы краіны. Ён прасоўвае гэтак званую эксперыментальную археалогію, якая закранае далёкае мінулае і заключаецца перш за ўсё ва ўзнаўленні і дэманстрацыі старых рамёстваў, штодзённага жыцця ў дагісторыі і ў ранняй гісторыі.

Падчас мерапрыемства традыцыйна будзе працаваць кірмаш з керамікай, тэкстылем, драўлянымі ўпрыгожаннямі і кавальскімі вырабамі. Пройдуць гульні і забавы, стральба з лука і кіданне дзіды. Ёсць таксама паказы сярэднявечнай зброі.

Яцвягі прыбылі на тэрыторыю сённяшняй Сувальшчыны прыкладна ў V стагоддзі да нашай эры. Гэта быў ваяўнічы народ. Яцвягі былі заваяваны Тэўтонскім ордэнам у раннім сярэднявеччы.

У 1955-1966 гадах у горадзе Швейцарыя каля Сувалкаў быў знойдзены і даследаваны курганны могільнік, які адносіцца да рымскага перыяду і перыяду перасялення народаў. У цяперашні час гэта археалагічны запаведнік плошчай каля 4 гектараў, на тэрыторыі якога адбываецца Яцвягскі археалагічны пікнік.

PAP/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка