Беларуская Служба

Расце колькасць грамадзян Польшчы, якія хочуць ісці на службу ў Войска Польскае

28.06.2023 21:02
У канцы 2022 года Войска Польскае налічвала 164 тыс. салдат і афіцэраў.
Войска ПольскаеShutterstock.com/DarSzach

Расце колькасць грамадзян Польшчы, якія хочуць ісці служыць у Войска Польскае, паведаміў міністр абароны Польшчы Мар'юш Блашчак.

«У мінулым годзе ў нас быў рэкорд па колькасці жадаючых служыць у войску. Гаворка ідзе пра перыяд з 2009 года, калі быў адменены прызыў. Так, летась 14 тыс. маладых людзей выказалі жаданне пайсці на службу ва Узброеныя сілы», – сказаў Блашчак.

Тым часам у Польшчу сёння былі пастаўленыя першыя 14 танкаў Abrams амерыканскай вытворчасці. Тэхніка ўзмоцніць 1-ю Варшаўскую бранятанкавую брыгаду, якая ўваходзіць у склад 18-й Механізаванай дывізіі са штабам у горадзе Седльцэ.

У Польшчы з 2010 года – прафесійная армія. У канцы 2022 года Войска Польскае налічвала 164 тыс. салдат і афіцэраў. У бліжэйшыя гады Польшча плануе павялічыць колькасць арміі да 300 тыс. вайскоўцаў.

вс

Сёння першая партыя танкаў Abrams амерыканскай вытворчасці прыбудзе ў Польшчу

28.06.2023 11:01
Польскі ўрад купіў у ЗША больш за 360 танкаў Abrams.