Гэта былі грамадзяне Судана, Алжыра і Шры-Ланкі. На ўчастку ў Крынках шэсць чалавек на пантоне спрабавалі пераплысці Свіслач. Убачыўшы польскія патрулі, гэтыя людзі вярнуліся ў Беларусь.
За садзейнічанне ў нелегальным перасячэнні мяжы затрыманы грамадзянін Украіны, які перавозіў у аўтобусе 26 замежнікаў: 10 грамадзян Эфіопіі, 5 – Эрытрэі, 4 – Непала, 2 – Палестыны, двух алжырцаў і двух самалійцаў, а таксама мараканца.
Учора міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Каміньскі падчас наведвання мяжы ў Крынках на Падляшшы заявіў, што міграцыйны ціск надалей моцны і працягваецца гібрыдная вайна, якую ўсходнія рэжымы вядуць супраць ЕС. Ужо зафіксавана амаль 17 тысяч спроб нелегальнага перасячэння мяжы.
У сваю чаргу міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак запэўніў у падляскіх Полаўцах, што ўрад прадухіляе пагрозы бяспецы Польшчы. Ён дадаў, што службы загадзя процідзейнічаюць небяспекам. У якасці прыкладу ён прывёў спачатку ўзвядзенне часовай агароджы на мяжы, а цяпер павелічэнне колькасці Войска Польскага на ўсходзе краіны.
ав