Слухайце сюжэт у далучаным файле!
У пачатку шэсця ўдзельнікаў вітаў амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі.
«Я перакананы, што прыйдзе момант, калі вы будзеце зноў дэманстраваць перакананне быць гаспадарамі на сваёй зямлі, гэта будзе, гэта нармальная мара. Жадаю ўсім перамогі, я веру, што так будзе. Мы салідарныя з вамі як суседзі», – сказаў дыпламат у сваім звароце да прысутных.
Удзельнікі шэсця казалі, што адбыўся незваротны паварот у грамадскай думцы Беларусі, што падзеі 2020-га змянілі іх саміх. Людзі казалі, што гэта цяжкі час у гісторыі краіны, у іх асабістым жыцці, выказвалі спадзеў, што вернуцца дадому, што «знойдзецца супермэн ці бэтмэн», які паверне цяперашнюю няпростую сітуацыю на іншы, светлы бок.
Напрыканцы шэсця ў невялікім мітынгу выступіў кіраўнік Нацыянальнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка. Ён адзначыў, што да гадавіны падзей 2020-га Лукашэнка атрымаў своеасаблівы падарунак – трэці санкцыйны пакет ЕС, які закранае ў тым ліку і людзей, датычных да жорсткіх рэпрэсіяў супраць сваіх жа суайчыннікаў.
Таксама ў мітынгу з прамовамі да беларусаў выступілі віцэ-спікерка польскага сейму Малгажата Гасеўска (Małgorzata Gosiewska) і віцэ-маршалк сенату Міхал Каміньскі (Michał Kamiński).
Агулам у маршы ў Варшаве, паводле нашых ацэнак, узялі ўдзел блізу пяціста чалавек. Аналагічныя маршы салідарнасці беларусаў 9 жніўня прайшлі ў розных краінах свету.
Марш салідарнасці з Беларуссю прайшоў у Варшаве
Марш салідарнасці з Беларуссю прайшоў у Варшаве
Марш салідарнасці з Беларуссю прайшоў у Варшаве
Выступае палітык Міхал Каміньскі.
вх