На варшаўскім стадыёне «Легія» праходзіць VIII Чэмпіянат свету па футболе сярод выхаванцаў дзіцячых дамоў. У турніры прымуць удзел 20 каманд з Бельгіі, Босніі і Герцагавіны, Харватыі, Чэхіі, Германіі, Францыі, Мадагаскара, Партугаліі, Тайланда, Украіны, Узбекістана, Венгрыі і Польшчы. Турнір працягнецца да нядзелі. Трэнер польскай зборнай Кшыштаф Кот(Krzysztof Kot) кажа, што польская каманда гатовая да барацьбы:
- На полі магчыма ўсё. Аднак досвед апошніх гадоў падказвае, што Украіна і Бельгія – гэта дзве моцныя каманды, якія заўсёды былі ў лідарах. Тым не менш, любая каманда можа зрабіць сюрпрыз і выйграць. Таму мы з павагай ставімся да кожнага суперніка.
Чэмпіянат свету па футболе сярод выхаванцаў дзіцячых дамоў праходзіць у першыню пасля чатырохгадовага перапынку. Апошні раз ён праводзіўся ў 2019 годзе. Пазней спаборніцтвы перапыніла пандэмія каранавіруса. Уваход на мерапрыемства свабодны для гледачоў.
IAR/аз