Еўракамісія патрабуе ў Германіі даць тлумачэнні ў адказ на польскую скаргу наконт незаконнага захоўвання нямецкіх адходаў у Польшчы. Пра гэта ў Твітэры паведаміла міністр клімату і аховы навакольнага асяроддзя Польшчы Анна Москва.
«Германія павінна прадставіць сваю пазіцыю да 7 верасня. 20 верасня плануецца слуханне бакоў па польскай скарзе», – дадала міністр.
У ліпені Польшча падала ў Еўрапейскую камісію скаргу на Германію з нагоды нелегальна ўвезеных у краіну адходаў. Гэта першы этап разбіральніцтва ў Судзе Еўрасаюза. Справа тычыцца 35 тысяч тон нелегальных адходаў на сямі смеццязвалках.
Раней Польшча неаднаразова і на розных узроўнях звярталася ў Германію з патрабаваннем прыбраць смецце. Аднак на польскія заклікі нямецкі бок не адказаў.
IAR/аз