Польскі астранаўт прыме ўдзел у палёце на Міжнародную касмічную станцыю (МКС). Касманаўт будзе тэсціраваць перадавыя тэхналогіі польскіх прадпрымальнікаў, праводзіць эксперыменты і ўдзельнічаць у адукацыйнай праграме, падрыхтаванай для школьнікаў.
Міністр развіцця і тэхналогій Польшчы Вальдэмар Буда паведаміў, што Еўрапейскае касмічнае агенцтва і амерыканская касмічная кампанія Axiom Space падпісалі дамовы аб палёце на МКС:
-Я падпісаў гэтую дамову некалькі дзён таму, і мяне ўжо запэўнілі, што яе падпісваюць Еўрапейскае касмічнае агенцтва і нашыя партнёры з ЗША. Што з гэтага вынікае? На сённяшні дзень мы ўпэўненыя і гарантуем, што другі раз у гісторыі Польшчы адзін з нашых астранаўтаў прыме ўдзел у касмічным палёце на арбіту. Натуральна, мы будзем рэкамендаваць Славоша Узнаньскага, адзінага прыдатнага кандыдата, хаця для гэтага яшчэ неабходна атрымаць дазвол Еўрапейскага агенцтва і нашых партнёраў.
Польскі астранаўт Славоша Узнаньскага, адабраны для ўдзелу ў місіі, засяродзіцца на тэхналагічных эксперыментах.
Нагадаем, дагэтуль у космасе пабываў адзіны паляк – генерал Міраслаў Гермашэўскі. Улетку 1978 года паляк здзейсніў палёт у якасці касманаўта-даследчыка на касмічным караблі «Саюз-30» і арбітальнай станцыі «Салют-6»; працягласць палёту – 7 сутак 22 гадзіны 2 хвіліны 59 секунд. Разам з Гермашэўскім у космас паляцеў беларус Пётр Клімук.
iar/ez