У цяперашні час іх каля 18 тысяч, гэта на 80 працэнтаў больш, чым у 2012 г. Штогод выяўляецца 1600 новых выпадкаў захворванняў – паведамляе «Rzeczpospolita».
Газета звяртае ўвагу на тое, што ў Польшчы практычна няма асветніцкіх кампаній. Пацыенты і персанал, якія даглядаюць хворых на СНІД, падвяргаюцца стыгматызацыі. Ніводная знакамітасць ці палітык публічна не прызнаўся, што мае гэтую хваробу, і толькі кожны дзясяты паляк калі-небудзь здаваў тэст на ВІЧ.
«Большасць носьбітаў – мужчыны, якія заражаюцца пры палавым кантакце з іншымі мужчынамі», – тлумачыць праф. Юстына Кавальска, сустаршыня канферэнцыі Еўрапейскага клінічнага таварыства СНІДу, якая цяпер праходзіць у Варшаве. «Яшчэ адна праблема ў тым, што палова хворых звяртаецца да нас у запушчанай фазе хваробы, калі яна ўжо нанесла сур'ёзныя пашкоджанні. Гэтыя людзі паміраюць на працягу паўгода пасля выяўлення хваробы», – дадае яна.
«Rz» падкрэслівае, што сістэма аховы здароўя павінна спраўляцца з усё большай колькасцю хворых (лекі ад ВІЧ у Польшчы бясплатныя) яшчэ і таму, што сёння пацыенты жывуць значна даўжэй, чым раней. Павялічылася колькасць хворых і пасля пачатку вайны ва Украіне – разам з хваляй бежанцаў у краіне зʼявілася амаль 3200 хворых на СНІД.
PAP / вх