З-за моцнага снегападу, на галоўных дарогах па ўсёй Польшчы назіраецца цяжкае становішча.
Дарогі праязныя, на іх задзейнічана больш за 3 тысячы адзінак снегаўборачнай тэхнікі, – паведамляе Галоўнае ўпраўленне дарог рэспубліканскага значэння і аўтадарог.
«Умовы надвор'я негатыўна ўплываюць на праходнасць у 15 з 16 ваяводстваў», – паведамляецца ў прэс-рэлізе.
З-за мокрага снегу на дарогах сліска ў бальшыні ваяводстваў краіны: у Ніжнесілезскім, Апольскім, Сілезскім, Малапольскім, Свентакшыскім, Люблінскім, Мазавецкім, Лодзінскім, Велікапольскім, Любускім, Падляскім, у паўднёва-заходняй частцы Куяўска- Паморскага, месцамі ў Падкарпацкім і Вармінска -Мазурскім ваяводствах.
Галоўнае ўпраўленне дарог звяртаецца да кіроўцаў з просьбай быць уважлівымі за рулём.
яс