Беларуская Служба

На вайне ва Украіне загінуў супрацоўнік люблінскай мэрыі

06.12.2023 12:02
Мікола Мялкоўскі загінуў на фронце ў свае 28 гадоў. 
Мікола МялкоўскіFot. Krzysztof Żuk FB

Падчас вайны ва Украіне загінуў супрацоўнік люблінскай мэрыі ўкраінец Мікола Мялкоўскі.

«Памяць, гонар і пашана Герою», – так развітаўся з жаўнерам мэр Любліна Кшыштаф Жук. У сваім паведамленні ў Facebook мэр Любліна таксама выказаў спачуванні сям'і і блізкім загінулага.

Мікола Мялкоўскі загінуў на фронце ў свае 28 гадоў. Да вайны ён працаваў у Дэпартаменце стратэгіі і прадпрымальніцтва, адказваў за праекты, звязаныя з акадэмічным супрацоўніцтвам. Вучыўся ў Люблінскім каталіцкім універсітэце. Адразу пасля пачатку вайны пайшоў абараняць радзіму. Уступіў у 100-ю асобную брыгаду тэрытарыяльнай абароны Украіны.

яс