Беларуская Служба

Палякі масава блакуюць нумар PESEL

06.12.2023 13:48
Па ўсёй краіне выстройваюцца чэргі ў дзяржаўныя ўстановы, каб заблакаваць асабісты нумар PESEL, які ідэнтыфікуе фізічную асобу.
Ілюстрацыйны здымакShutterstock/Matej Kastelic

Як піша «Dziennik Gazeta Prawna», толькі ў Варшаве кожны дзень блакуюць PESEL 500 чалавек. Штодзёнка падазрае, што гэта вынік нядаўняй хакерскай атакі на сетку медычных лабараторыяў. У выніку атакі тысячы нумароў PESEL маглі патрапіць у чужыя рукі.

У Польшчы з 17 лістапада грамадзяне маюць магчымасць бясплатна заблакаваць нумар PESEL. Гэта адказ на рост колькасці выпадкаў выкарыстання скрадзеных персанальных даных, у тым ліку для несанкцыянаванага атрымання пазык і крэдытаў.
Гэта прывяло да доўгіх чэргаў у дзяржустановы, хоць нумар PESEL таксама можна заблакаваць праз Інтэрнэт на індывідуальным профілі прыкладання mobywatel.

яс