Міністр клімату і навакольнага асяроддзя Польшчы Анна Лукашэўска-Тшэцякоўска заявіла, што польская гаспадарка не можа грунтавацца толькі на аднаўляльных крыніцах энергіі, падкрэсліўшы, што энергетыка павінна грунтавацца на звычайных крыніцах энергіі або атамнай энергіі:
-У энергіі, якая паходзіць з аднаўляльных крыніцах ёсць адзін істотны недахоп – яна нестабільная, цалкам залежыць ад надворʼя. Мы не можам заснаваць нашу сістэму на аднаўляльных крыніцах энергіі. Каб мы маглі забяспечваць сябе электрычнасцю, каб яна даходзіла да нашых дамоў, павінна быць стабільнасць крыніцы энергіі. Гэта павінна быць атамная энергетыка, звычайная энергетыка.
Праект, падрыхтаваны ўрадам «Права і справядлівасці», прадугледжваў замарожванне коштаў на энерганосьбіты на ўвесь 2024 год. Акрамя адчувальных субʼектаў і хатніх гаспадарак, абарона павінна была распаўсюджвацца на малыя і сярэднія прадпрыемствы. Праект «Грамадзянскай кааліцыі» і «Польшча 2050», наадварот, прадугледжвае замаразку коштаў на электрычнасць, газ і цяпло да канца чэрвеня наступнага года.
iar/ez