Беларуская Служба

Прэм'ер Польшчы павіншаваў Украіну з адкрыццём перамоваў аб уступленні ў ЕЗ

15.12.2023 09:28
14 снежня Рада ЕЗ вырашыла пачаць перамовы з Украінай і Малдовай аб уступленні ў Еўразвяз.
Premier Estonii: Unia Europejska musi osiągnąć porozumienie w sprawie przystąpienia Ukrainy
Premier Estonii: Unia Europejska musi osiągnąć porozumienie w sprawie przystąpienia UkrainyMariana Serdynska/Shutterstock

Прэмʼер-міністр Польшчы Дональд Туск у адказ на рашэнне саміту ЕЗ павіншаваў Украіну з адкрыццём перамоваў аб далучэнні да ЕЗ. У допісе ў сацсетцы X кіраўнік ураду Польшчы звярнуўся да прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага са словамі «Уладзімір, мы гэта зрабілі».

Прэмʼер Дональд Туск падкрэсліў, што сённяшняе рашэнне Еўрапейскай рады ён прысвяціў украінскім героям, якія аддалі свае жыцці за «незалежную і еўрапейскую Украіну».

У сваю чаргу Уладзімір Зяленскі падзякаваў Польшчы за падтрымку ў прыняцці гістарычнага рашэння Еўрапейскай рады.

«Дзякуй за добрыя словы ў гэты гістарычны дзень. Такога выніку мы дасягнулі дзякуючы сяброўскай і моцнай падтрымцы Польшчы. Дзякуй вам за вашу і нашу свабоду ў моцнай і адзінай Еўропе», – напісаў украінскі лідар.

Нагадаем, 14 снежня Рада ЕЗ вырашыла пачаць перамовы з Украінай і Малдовай аб уступленні.

IAR/ez