Беларуская Служба

Польшча падала першую заяўку на выплату сродкаў у рамках Нацыянальнага плана адбудовы

15.12.2023 13:55
Кіраўнік Еўракамісіі пацвердзіла выплату 5 млрд еўра перадплаты са змененага Нацыянальнага плана адбудовы яшчэ сёлета.
Do końca roku Komisja Europejska przeleje Polsce 5 miliardów euro zaliczki ze zmienionego Krajowego Planu Odbudowy
Do końca roku Komisja Europejska przeleje Polsce 5 miliardów euro zaliczki ze zmienionego Krajowego Planu OdbudowyFabrizio Maffei/shutterstock

Польшча падала першую заяўку на атрыманне фінансавых сродкаў у рамках Нацыянальнага плана адбудовы са сродкаў Фонду адбудовы ЕЗ, – паведаміла старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен у Бруселі пасля сустрэчы з прэм’ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам:

-Я рада, што мы нарэшце атрымалі ваш першы запыт на гэтыя сродкі. Мы павінны нагнаць cтрачаны час. Я разлічваю на асабліва цеснае супрацоўніцтва ў этапах, звязаных з незалежнасцю судовай сістэмы, каб потым мы маглі ажыццявіць першы плацёж.

Урсула фон дэр Ляен пахваліла Польшчу за яе рашэнне далучыцца да Еўрапейскай пракуратуры, падкрэсліўшы, што новы польскі ўрад паставіў сваім прыярытэтам вяршэнства права.

Акрамя таго, кіраўніца Еўракамісіі пацвердзіла выплату 5 млрд еўра перадплаты са змененага Нацыянальнага плана адбудовы яшчэ сёлета. Агулам у рамках гэтага плана Польшча атрымае каля 60 млрд еўра ў якасці датацый і крэдытаў.

iar/ex