Беларуская Служба

Польскія валейбалісты павінны адчуваць гонар - эксперт

11.08.2024 08:01
Срэбра на Алімпійскіх гульнях у Парыжы, гэта таксама вялікае дасягненне, лічыць спартыўны псіхолаг.
      -
Зборная Польшчы па валейболе стала алімпійскім віцэ-чэмпіёнамPAP/Adam Warżawa

Смутак пасля пройгрышу хутка пройдзе, а за ім прыйдзе задавальненне ад выдатнага выніку, пераконваў у эфіры Польскага радыё 24 спартыўны псіхолаг з Акадэміі фізічнага выхавання ў Варшаве прафесар Збігнеў Дзюбіньскі(Zbigniew Dziubiński).

Эксперт падкрэсліў, што заваяванне польскімі валейбалісткамі срэбра на Алімпійскіх гульнях у Парыжы з’яўляецца вялікім дасягненнем:

- Цяпер яны сумныя з-за страты, з-за таго што прайгралі ў барацьбе за залаты медаль.  Аднак заўтра, паслязаўтра яны будуць ганарыцца і радавацца. Мы–заўзятары таксама хацелі б, каб нашыя яны заваявалі алімпійскае золата, але з другога боку, мы шчаслівыя, віншуем ім і дзякуем за гэтыя эмоцыі, якія былі цудоўныя, выключныя і непаўторныя.

Нагадваем, зборная Польшчы па валейболе стала алімпійскім віцэ-чэмпіёнам. У фінале турніру, які праходзіў у Парыжы, Польшча прайграла Францыі з лікам 0:3. Гэта другі алімпійскі медаль палякаў.

Раней, у Манрэалі ў 1976 годзе, польская зборная заваявала золата.

Да сённяшняга дня Гульняў польскія спартсмены заваявалі ў французскай сталіцы дзевяць медалёў. Адзіны залаты медаль заваявала Аляксандра Мірослаў у спартыўным скалалажанні на час, сярэбраныя медалі заваявалі валейбалісткі, байдарачніца Клаўдыя Зваліньска і баксёрка Юлія Шарамета, бронзавыя - двайныя чацвёркі весляроў, каманда фехтавальшчыцаў, тэнісістка Іга Свёнтэк, Аляксандра Калуцка ў скалалажанні і Наталля Качмарэк у бегу на 400 метраў.

IAR/аз

72-гадовы паляк прабег свой 300-ы марафон ФОТА/ВІДЭА

10.08.2024 18:23
«Для мяне самае галоўнае ў жыцці – быць здаровым, мець здаровыя ногі і бегаць».