Беларуская Служба

Амаль 24 працэнты пасад школьных псіхолагаў у Польшчы застаюцца вакантнымі

22.08.2024 07:01
Усё ж Фонд GrowSPACE звяртае ўвагу, што станоўчыя змены пачалі адбывацца ў меншых гарадах Польшчы.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. PDPics/pixabay.com/CC0 Public Domain

У 308 гмінах у Польшчы ў бліжэйшым навучальным годзе не будзе школьнага псіхолага. У мінулым годзе было 450 такіх гмінаў.

Фонд GrowSPACE накіраваў запыты па гэтай справе ва ўсе гміны і паветы Польшчы. На падставе атрыманых дадзеных быў падрыхтаваны даклад.



На наступны год былі запланаваныя больш за 9,5 тысячы месцаў працы для школьных псіхолагаў, з якіх вакантнымі надалей застаюцца менш за 7,5 тысячы, паведаміў прадстаўнік фонду Дамінік Куц(Dominik Kuc):

- Працаўладкаванне псіхолагаў вырасла ажно у 13 польскіх ваяводствах. Усё ж найважнейшыя змены адбываюцца ў рэгіёнах, не ў буйных гарадах, такіх як Варшава, Познань, Вроцлаў ці Гданьск. Гаворка ідзе пра тое, што гэта ў меншых мясцовасцях фіксуецца выразны рост працаўладкавання спецыялістаў у галіне псіхалогіі і гэта нас зараз вельмі цешыць.

Усё ж, паводле дадзеных, надалей амаль 24 працэнты пасад школьных псіхолагаў застаюцца вакантнымі. Летась незанятымі былі 27 працэнтаў працоўных месцаў.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка