Беларуская Служба

У Польшчы працягваецца акцыя «Чыстая Вісла»

08.09.2024 17:30
У ейных рамках добраахвотнікі прыбіраюць Віслу і яе прытокі, а таксама праводзяць экалагічную адукацыю грамадства.
У Польшчы працягваецца акцыя «Чыстая Вісла» PAP/Rafał Guz

Каля 22 тысяч валанцёраў бяруць удзел у акцыі «Чыстая Вісла», падчас якой яны прыбіраюць раку і яе басейн - ад гор да Балтыйскага мора. Дзеянні адбываюцца па ўсёй даўжыні Віслы і на ўсіх яе прытоках.



Адзін з арганізатараў акцыі эколаг Дамінік Дабравольскі (Dominik Dobrowolski) падкрэслівае, што 80 працэнтаў забруджвання Балтыйскага мора - гэта смецце, якое трапіла ў яго рэкамі:

- Акцыя «Чыстая Вісла» мае, перш за ўсё, адукацыйны характар. Мы павінны разумець, што любое смецце, якое будзе кінутае ў раку, раней ці пазней апынецца ў Балтыйскім моры. Таму, калі мы хочам чыстага мора, то мы павінны клапаціцца таксама пра нашыя рэкі.

У акцыі «Чыстая Вісла» бяруць удзел прыватныя асобы, добраахвотная пажарныя дружыны, скаўты, студэнты, рыбакі і водныя спартсмены. Акцыя працягнецца да канца верасня.

IAR/аз

Новы рэкорд самага нізкага ўзроўню вады ў Вісле для Варшавы

08.09.2024 13:02
«Гэта горш, чым у 2015 годзе, а ўзровень вады ўсё яшчэ падае», - паведаміў Інстытут метэаралогіі і воднай гаспадаркі.