Польская дзяржаўная авіякампанія будзе лятаць на Тэнэрыфэ. LOT анансаваў адкрыццё новага, рэгулярнага злучэння, якое будзе дзейнічаць на працягу ўсяго зімовага сезону. Рэйсы па гэтым маршруце будуць адбывацца ў абодвух напрамках тры разы на тыдзень - па серадах, пятніцах і нядзелях.
У напрамку Канарскіх выспаў самалёт Boeing 737 MAX 8 будзе адпраўляцца з варшаўскага аэрапорта а 7:50, а ў зваротным кірунку - а 13:55 па мясцовым часе. Маршрут з Варшавы на Тэнэрыфэ зойме прыкладна 6 гадзін.
Тэнэрыфэ - яшчэ адзін пункт прызначэння ў сетцы нацыянальнага перавозчыка, які з'яўляецца часткай стратэгіі на 2024-2028 гады.
Сёлета польскія авіялініі LOT адкрылі рэйсы, між іншым, у Ташкент, Афіны і Эр-Рыяд. Білеты на перасадкі з Варшавы на Тэнэрыфэ даступныя ва ўсіх каналах продажу авіяперавозчыка.
IAR/аз