Беларуская Служба

Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы накіраваў ва Украіну 9 запытаў наконт пошуку парэшткаў палякаў

28.11.2024 13:38
Інстытут нацыянальнай памяці (IPN) накіраваў украінскім уладам 9 заявак з канкрэтнымі месцамі, дзе ён хацеў бы шукаць парэшткі палякаў.
Pracowniczka IPN podczas odkrywania jam grobowych ze zbiorowymi pochówkami na terenie cmentarza wojskowego w Białymstoku
Pracowniczka IPN podczas odkrywania jam grobowych ze zbiorowymi pochówkami na terenie cmentarza wojskowego w BiałymstokuBiuro Poszukiwań i Identyfikacji IPN / @Poszukiwania IPN

Кіраўнік Украінскага інстытуту нацыянальнай памяці сцвярджае, што Польшча не адказала на просьбу вызначыць месцы, дзе трэба шукаць парэшткі польскіх ахвяраў. 

На гэтым тыдні пасля сустрэчы на ​​ўзроўні міністраў замежных справаў Польшчы і Украіны было абвешчана, што ўкраінскі бок не мае перашкодаў для правядзення пошукава-эксгумацыйных работ на сваёй тэрыторыі.

 Інстытут нацыянальнай памяці з 2017 года робіць заяўкі наконт магчымасці пачаць пошукавыя і эксгумацыйныя работы ва Украіне. І скіроўвае іх не ва Украінскі інстытут  нацыянальнай памяці, які не з'яўляецца адпаведнікам польскага IPN, у іх няма такой сілы прыняцця рашэнняў аб выдачы дазволаў на пошукавыя і эксгумацыйныя работы. Мы адпраўляем нашыя заявы ў міжурадавую камісію, якая і выдае адпаведныя дазволы, а таксама да міністра культуры Украіны, — заявіў прадстаўнік IPN Рафал Ляшкевіч у інтэрв'ю Польскаму радыё.

Рафал Ляшкевіч дадаў, што ў заявах, накіраваных у адпаведныя ўкраінскія ўстановы, было пазначана агулам 65 канкрэтных месцаў, дзе польскія спецыялісты хацелі б распачаць пошукавыя работы.

Пры гэтым Рафал Ляшкевіч дадаў, што рыхтуецца адказ на ліст Антона Драбовіча, які паступіў у Інстытут нацыянальнай памяці ў канцы верасня.

Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы звяртаўся па дазвол на пошукі ў месцах, дзе пахаваныя не толькі ахвяры Валынскага масавага забойства, але таксама жаўнеры, якія загінулі ў 1939 годзе ў баях з Чырвонай Арміяй, ці былі забітыя супрацоўнікамі НКВД у Херсоне і Харкаве ў рамках Катынскага расстрэлу вясной 1940 года.

Падчас Другой сусветнай вайны ўкраінскія нацыяналісты забілі каля 100 000 палякаў на Валыні і ўсходняй Малапольшчы. Большасць з іх дагэтуль ляжаць у безназоўных пахаваннях, раскіданых па тэрыторыі цяперашняй Заходняй Украіны.

Спрэчка, у выніку якой украінскія ўлады забаранілі пошук і эксгумацыю, узнікла пасля дэмантажу помніка УПА ў Грушовіцах у красавіку 2017 года.

IAR/вх