Серыя жорсткіх нападаў адбылася ў цэнтры сталіцы, у тым ліку ў раёне вуліц Кручай, Журавяй і Навагродскай. Спосабы дзеянняў агрэсараў былі вельмі падобныя.
«Спачатку яны падыходзілі да сваіх ахвяр, адзін са зламыснікаў закручваў ім рукі і трымаў, а другі збіваў. У канцы яны кралі ў пацярпелых рэчы», — растлумачыў малодшы аспірант Якуб Пацыняк.
Паліцыя затрымала мужчын (35 і 37 год), якія абвінавачваюцца ў рабаваннях у цэнтры Варшавы. Рашэннем суда яны змешчаны пад варту.
Адзін з затрыманых ідэнтыфікаваны як выканаўца жорсткага збіцця маладога чалавека ў ліфце. У паліцыі расказалі, што агрэсар свядома абраў верхні паверх. Калі дзверы ліфта зачыніліся, ён пачаў збіваць чалавека, які ехаў з ім. А калі яны адкрыліся, ад удару пацярпелы вываліўся з ліфта на падлогу. Затым 35-гадовы злачынца зацягнуў яго ўнутр і працягнуў збіваць. Нарэшце, ён скраў у яго сумку з грашыма, дакументамі і мабільным тэлефонам.
З цяжкімі траўмамі, у тым ліку з пераломам у раёне вачэй, збітага даставілі ў бальніцу.
Доказам таго, што менавіта затрыманы 35-гадовы мужчына з'яўляецца выканаўцам гэтага рабавання, стала куртка, зафіксаваная камерамі відэаназірання.
ав