Найбольшая колькасьць палякаў давярае прэзідэнту Анджэю Дудзе, вынікае з сацыялагічнага апытання, праведзенага кампаніяй CBOS. У снежні 50% рэспандэнтаў заявіла, што кіраўнік краіны карыстаецца ў іх даверам. На другім месцы па даверу – старшыня Сейму Шыман Галоўня (48%), а на трэцім - мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі (46%). Прэм’ер-міністру Польшчы Дональду Туску давяраюць 39% удзельнікаў апытання, а лідару галоўнай апазіцыйнай партыі «Права і справядлівасць», экс-прэм’еру Яраславу Качыньскаму – 32%.
У сваю чаргу прэзідэнт Анджэй Дуда карыстаецца адсутнасцю даверу ў 37% рэспандэнтаў, Шыман Галоўня – у 34%, а Рафал Тшаскоўскі – у 38%. Палітыкам, якому найменш давяраюць жыхары Польшчы, з’яўляецца Яраслаў Качыньскі. Яго антырэйтынг складае 52%. У прэм’ера Дональна Туска ён на ўзроўні 39%.
вс