Нарвежскія мабільныя зенітныя ракетныя комплексы NASAMS пачалі службу ў ахове неба вакол горада Жэшаў (паўднёвая Польшча). Нарвежская вайсковая місія, якая адбываецца ў рамках НАТА, працягнецца да вясны.
Неўзабаве ў Жэшаў таксама будуць перакінутыя знішчальнікі F-35 ВПС Нарвегіі. Вайсковы кантынгент Узброеных сіл Нарвегіі, які будзе дыслакавацца ў Польшчы, агулам будзе налічваць 100 салдат і афіцэраў.
Польскі Жэшаў з’яўляецца стратэгічным горадам. Менавіта ў ім знаходзіцца вялікі лагістычны цэнтр, праз які ва Украіну пастаўляецца большасць заходняй зброі. Акрамя таго, у Жэшаве ёсць міжнародны аэрапорт Rzeszów-Jasionka, якім карыстаюцца кіраўнікі замежных краін і ўрадаў, здзяйсняючы візіты ва Украіну. Таксама праз Жэшаў у замежныя паездкі накіроўваюцца высокапастаўленыя ўкраінскія палітыкі. Неба над Украінай закрытае, таму шлях з ахопленай вайной краіны ў Жэшаў службовыя асобы здзяйсняюць на цягніку, а адтуль – на самалёце з аэрапорта Rzeszów-Jasionka.
вс