Беларуская Служба

Апытанне для WP: змяншаецца падтрымка для Тшаскоўскага і Наўроцкага

27.12.2024 13:24
Калі б прэзідэнцкія выбары адбываліся ў наступную нядзелю, у першым туры перамогу атрымаў бы кандыдат ад «Грамадзянскай кааліцыі» (KO) Рафал Тшаскоўскі, які набраў бы 36,2%.
-   (2 )      ()       .
Прэм'ер-міністр Дональд Туск (2 злева) і мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі (справа) падчас Нацыянальнай рады "Грамадзянскай платформы" у Варшаве.PAP/Paweł Supernak

На другім месцы быў бы Караль Наўроцкі, якога падтрымлівае партыя «Права і справядлівасць» (ПіС), з 28,8 працэнтамі, - вынікае з апытання для Wirtualna Polska. Рафал Тшаскоўскі таксама перамог бы ў другім туры.

Апублікаваныя ў пятніцу вынікі апошняга апытання United Surveys, праведзенага перад Калядамі для WP.pl, паказваюць, што калі б прэзідэнцкія выбары адбыліся ў гэту нядзелю, у іх прынялі б удзел 64,9% выбаршчыкаў.

Амаль палова апытаных заяўляе пра гатоўнасць галасаваць — 46,3%. Больш за траціну палякаў (35,1%) не ўзялі б удзелу ў галасаванні.

Паводле апошняга апытання, Тшаскоўскі перамог бы ў першым туры. Мэр Варшавы можа разлічваць на 36,2 працэнтаў падтрымкі. Аднак яго вынік пагоршыўся ў параўнанні з апытаннем, праведзеным 6-8 снежня. Тшаскоўскі зафіксаваў падзенне падтрымкі на 0,7 працэнтнага пункта, - паведамляе WP.

Наўроцкі заняў другое месца. Кіраўнік Інстытута нацыянальнай памяці набраў 28,8 працэнтаў. «У яго таксама падае падтрымка. У параўнанні з апытаннем пачатку снежня ён страціў 1,5 працэнтнага пункта», - паведамляе WP.

Вынікі апытання паказваюць, што Славамір Менцэн набліжаецца да лідара руху "Польшчы 2050". Лідар Канфедэрацыі саступае Галоўні 0,1 працэнтага пункта. Пра сваю гатоўнасць прагаласаваць за Менцэна заявіла 10,1% рэспандэнтаў, што дае найбольшы рост падтрымкі ў параўнанні з папярэднім апытаннем (2,8%). Кандыдатка ад левых Магдалена Беят таксама павялічыла сваю падтрымку на 1 працэнтны пункт, але ў апытанні WP яна зафіксавала пакуль вынік у 5,8%.

Апытанне паказала, што Тшаскоўскі перамог бы і ў другім туры, атрымаўшы падтрымку 56,2 працэнта. У параўнанні з папярэднім даследаваннем тут зафіксаваны рост на 5,9 працэнтнага пункта.

Наўроцкі атрымаў бы 35,9 працэнта галасоў. Кандыдат, якога падтрымлівае ПіС, згубіў 5,3% у параўнанні з апытаннем пачатку снежня.

Даследаванне United Surveys для Wirtualna Polska было праведзена 20-22 снежня гэтага года. Метад CATI & CAWI на выбарцы з 1000 чалавек.

PAP/юл