52,9 % рэспандэнтаў лічаць, што жыццё ў Польшчы стала цяжэй пасля змены ўрада Матэвуша Маравецкага на ўрад Дональда Туска. 32,6% не згодныя з гэтым меркаваннем. Паводле даследавання, 10,4 % рэспандэнтаў выбралі адказ «безумоўна лягчэй», а 17,4 % адказалі, што «безумоўна, больш складана» - такія вынікі апытання United Surveys, падрыхтаванага на замову парталу Wirtualna Polska.
Рэспандэнтам было зададзенае пытанне: «Ці лічыце вы, што ў 2024 годзе жыццё ў Польшчы стала лягчэй ці цяжэй у параўнанні з 2023 годам, улічваючы палітычную і эканамічную сітуацыю пасля змены ўрада Матэвуша Маравецкага на ўрад Дональда Туска?».
Аўтары даследавання адзначылі, што ацэнка якасці жыцця ў краіне адрозніваецца ў залежнасці ад палітычных сімпатый рэспандэнтаў. Найбольш крытычнымі былі прыхільнікі папярэдняга ўраду партыі «Права і справядлівасць» (92% негатыўных меркаванняў).
У выпадку з прыхільнікамі кіруючай кааліцыі, зменай урада задаволеныя 56% рэспандэнтаў. Аднак сярод прыхільнікаў «Грамадзянскай платформы» назіраюцца крытычныя галасы - 29% з іх выказалі расчараванне і сказалі, што жыць у 2024 годзе стала «ў нейкай меры цяжэй».
Даследаванне United Surveys для Wirtualna Polska было праведзена 20-22 снежня гэтага года. Метад CATI & CAWI на выбарцы з 1000 чалавек.
PAP/яс