Беларуская Служба

П'янага вайскоўца, які страляў учора на Падляшшы, могуць абвінаваціць у замаху на забойства

02.01.2025 15:01
У машыне, па якой вайсковец выпусціў каля 90 куль, ехалі бацька з дачкой. На шчасце ніхто не пацярпеў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.tprzem/pixabay.com/CC0 Public Domain

Акруговая пракуратура ў Варшаве будзе расследаваць справу польскага вайскоўца, які ўчора ў Мельніку ў Сямятыцкім раёне страляў па машыне, у якой знаходзіліся мірныя жыхары.



Прадстаўнік раённай пракуратуры Пётр Скіба паведаміў, што абвінавачанне, хутчэй за ўсё, будзе ўключаць замах на забойства.

Мерапрыемствы з затрыманым пачнуцца, калі ён выцверазее. У момант інцыдэнту ў яго крыві было каля двух праміле алкаголю.

У машыне, па якой вайсковец выпусціў каля 90 куль, ехалі бацька з дачкой. На шчасце ніхто не пацярпеў. Пасля інцыдэнту яго затрымалі іншыя жаўнеры. Мужчына служыць у 3-м Падгалянскім стралковым батальёне ў Жэшаве. Яму пагражае звальненне са службы.

IAR/аз