Беларуская Служба

Прайшла сустрэча прэм'ера Дональда Туска і Святланы Ціханоўскай

08.01.2025 14:15
У чацвер, 9 студзеня, лідарка беларускай апазіцыі сустрэнецца з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам і міністрам замежных спраў Радаславам Сікорскім.
.   . , , 8  2025 .
С. Ціханоўская і Д. Туск, Варшава, 8 студзеня 2025 г.https://x.com/PremierRP

Прэм'ер-міністр Польшчы  Дональд Туск сустракаецца ў Канцылярыі прэм'ер-міністра з лідарам беларускай дэмакратычнай апазіцыі Святланай Ціханоўскай, - паведамілі ў Канцылярыі прэм'ер-міністра. У 15.00 беларуская палітык сустрэнецца з міністрам па справах Еўрасаюза Адамам Шлапкам.

Цягам гадзіны перамоў палітыкі ўздымалі наступныя пытанні: вырашэнне праблемаў, з якімі часцей за ўсё сутыкаецца беларуская дыяспара ў Польшчы; мабільнасць беларусаў унутры краіны, у тым ліку – магчымасці пашырэння выдачы візаў; шляхі вызвалення Анджэя Пачобута і ўсіх палітвязняў у Беларусі; сітуацыю на мяжы Польшчы і Беларусі.

Таксама абмяркоўвалася і далейшае супрацоўніцтва паміж польскімі ўладамі і дэмакратычнымі сіламі Беларусі.
Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск адзначыў, што падчас старшынства Польшчы ў ЕС Беларусь будзе прыярытэтным напрамкам.

У чацвер, 9 студзеня, лідарка беларускай апазіцыі сустрэнецца з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам і міністрам замежных спраў Радаславам Сікорскім.

Так званыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі аб'яўлены на 26 студзеня. Наступныя т. зв. выбары прэзідэнта стануць для дыктатара восьмымі.

iar/https://t.me/motolkohelp/эж