Беларуская Служба

Прэм'ер Польшчы: Прарыў. Ёсць рашэнне па першых эксгумацыях польскіх ахвяр УПА 

11.01.2025 12:25
Прэсавы сакратар МЗС Польшчы Павал Уроньскі паведаміў, што эксгумацыя польскіх ахвяр Валынскай трагедыі будзе магчымая ўжо ўвесну. 
  .
Прэм'ер Польшчы Д. Туск PAP/Paweł Supernak

У пятніцу, 10 студзеня, прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск паведаміў аб тым, што пытанне эксгумацыі ахвяр Валынскай разні ва Украіне зрушылася з месца. Папярэдне, Кіеў даў дазвол на неабходныя працэдуры.

«Нарэшце прарыў. Ёсць рашэнне аб першых эксгумацыях польскіх ахвяр УПА. Хачу падзякаваць міністрам культуры Польшчы і Украіны за добрае супрацоўніцтва. Чакаем далейшых рашэнняў», - напісаў прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск у сацсетцы X.

Прэсавы сакратар МЗС Польшчы Павал Уроньскі паведаміў, што эксгумацыя польскіх ахвяр Валынскай трагедыі будзе магчымая ўжо ўвесну. 

Нагадаем, у сумеснай заяве кіраўнікоў польскай і ўкраінскай дыпламатыі, зробленай у лістападзе 2024 году, гаворыцца, што ніякіх перашкод для эксгумацыі ахвяр Валынскай разні  няма.

pap/iar/pr/эж