Беларуская Служба

Асацыяцыя настаўнікаў рэлігіі: Гэта палітызацыя рэлігійнай адукацыі, дыскрымінацыя вучняў і настаўнікаў рэлігіі

19.01.2025 07:37
Міністр нацыянальнай адукацыі Польшчы падпісала распараджэнне, якое змяншае колькасць урокаў рэлігіі ў польскай школе.
Аўдыё
  • Асацыяцыя настаўнікаў рэлігіі: Гэта палітызацыя рэлігійнай адукацыі, дыскрымінацыя вучняў і настаўнікаў рэлігіі
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.PublicDomainPictures /pixabay.com/CC0 Public Domain

 Змена ўступіць у сілу з верасня 2025 года.

Кіраўніца міністэрства Барбара Навацка падкрэсліла, што гэта выкананне аднаго з перадвыбарчых абяцанняў:

- Адзін урок рэлігіі, на першым ці апошнім уроку. Змены ўвойдуць у верасні 2025 году. Гэта не толькі выкананае выбарчае абяцанне, але і здаровы падыход.

У цяперашні час рэлігійная адукацыя ў дзяржаўных школах – гэта дзве вучэбныя гадзіны на тыдзень.

Гэта палітызацыя рэлігійнай адукацыі, дыскрымінацыя вучняў і настаўнікаў рэлігіі. Так ацэньвае пастанову міністра адукацыі старшыня Асацыяцыі свецкіх настаўнікаў рэлігіі Пётр Янус.

У інтэрв’ю Польскаму радыё ён падкрэсліў, што гэта шкоднае і аднабаковае рашэнне міністэрства, якое б’е па вучнях і настаўнікаў рэлігіі. Ён кажа, што з пастановы вынікае, што настаўнік рэлігіі ў школе не вітаецца. Рашэнне будзе звязана са скарачэннем колькасці штатаў для настаўнікаў рэлігіі.

ав

Больш на гэтую тэму: Багацце веры