Беларуская Служба

Выстава карцінаў Юзэфа Хелмоньскага ў Варшаве б’е рэкорды наведвальнасці (ВІДЭА)

23.01.2025 19:01
З-за вялікага зацікаўлення час дзеяння выставы быў падоўжаны на тыдзень - да 2 лютага.
«Бабіна лета» Юзэф Хелмоньскі Авторство: Хелмоньский, Юзеф. hAFWnyhyDvXUoQ — Google Arts & Culture, Общественное достояние, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=54819566

Выстава карцінаў Юзэфа Хелмоньскага ў Варшаве б’е рэкорды наведвальнасці. Да гэтай пары яе паглядзела больш за 150 тысяч чалавек, то бок больш, чым выставу Пікаса ці Віткацы.

З-за вялікага зацікаўлення час дзеяння выставы быў падоўжаны на тыдзень - да 2 лютага.



Юзэф Хелмоньскі – гэта класік рэалізму. Яго найбольш вядомыя карціны, гэта: «Адлёт журавоў», «Бабіна лета», «Буслы», «Чацвёрка».

Перад Нацыянальным музеем у Варшаве стаяць вялікія чэргі, але наведвальнікі падкрэсліваюць, што экспазіцыя таго вартая. Хто не паспее, зможа ўбачыць выставу ў Познані ці Кракаве, але ў іншых варыянтах, чым у Варшаве.

IAR/аз

У Варшаве паказалі фотаздымкі LIBKOS, якія паказваюць наступствы вайны ва Украіне

22.01.2025 09:32
Украінскі фотадуэт Улады і Канстанціна Ліберавых паказаў год вайны, зафіксаваны ў аб'ектывах сваіх камер.