Беларуская Служба

«Няма Польшчы без меншасцяў, а меншасцяў без Польшчы!» (ФОТА)

04.02.2025 15:15
У польскім Сейме адзначылі 20-годдзе Закона пра нацыянальныя і этнічныя меншасці ды рэгіянальную мову.
Аўдыё
  • У польскім Сейме адзначылі 20-годдзе Закона пра нацыянальныя і этнічныя меншасці ды рэгіянальную мову
     20-         ,  , 04.02.2025,
Выстава і канферэнцыя з нагоды 20-годдзя Закона пра нацыянальныя і этнічныя меншасці ды рэгіянальную мову, Сейм РП, 04.02.2025, ВаршаваФота: Зміцер Косцін

Гэта была нагода для святкавання, але таксама і для дыскусіі над праблемамі. Сёння ў Сейме адкрылася выстава і прайшла канферэнцыя прысвечаная 20-годдзю Закона пра нацыянальныя і этнічныя меншасці ды рэгіянальную мову. Тэму працягвае Зміцер Косцін:

Выстава і канферэнцыя з нагоды 20-годдзя Закона пра нацыянальныя і этнічныя меншасці ды рэгіянальную мову, Сейм РП, 04.02.2025, Варшава, Фота: Зміцер Косцін Выстава і канферэнцыя з нагоды 20-годдзя Закона пра нацыянальныя і этнічныя меншасці ды рэгіянальную мову, Сейм РП, 04.02.2025, Варшава, Фота: Зміцер Косцін

- «Няма Польшчы без меншасцяў, а меншасцяў без Польшчы!», - адзначыў на адкрыцці выставы старшыня польскага Сейма Шыман Галоўня. Выстава і канферэнцыя сталі нагодай для дыскусіі наконт закону пра нацыянальныя меншасці. Пасля 20 гадоў, шмат што ў свеце змянілася, таму варта падумаць пра змены ў нарматыўны акт, які рэгулюе правы меншасцяў у Польшчы, казаў старшыня ніжняй палаты польскага парламента. Сярод асноўных зменаў, якіх чакаюць прадстаўнікі меншасцяў - гэта праблемы адукацыі.

Выстава і канферэнцыя з нагоды 20-годдзя Закона пра нацыянальныя і этнічныя меншасці ды рэгіянальную мову, Сейм РП, 04.02.2025, Варшава, Фота: Зміцер Косцін Выстава і канферэнцыя з нагоды 20-годдзя Закона пра нацыянальныя і этнічныя меншасці ды рэгіянальную мову, Сейм РП, 04.02.2025, Варшава, Фота: Зміцер Косцін

Прыняты ў 2005 годзе закон пра меншасці меў на мэце падтрымаць ды захаваць ідэнтычнасць ды культурныя правы грамадзянаў Польшчы непольскай нацыянальнасці. Сярод іншага ён даваў права ўводзіць мову меншасці ў якасці дапаможнай у гмінах, дзе яны складаюць не менш за 20% жыхароў, а таксама ўсталёўваць дзьвюхмоўныя ўказальнікі.

Выстава і канферэнцыя з нагоды 20-годдзя Закона пра нацыянальныя і этнічныя меншасці ды рэгіянальную мову, Сейм РП, 04.02.2025, Варшава, Фота: Зміцер Косцін Выстава і канферэнцыя з нагоды 20-годдзя Закона пра нацыянальныя і этнічныя меншасці ды рэгіянальную мову, Сейм РП, 04.02.2025, Варшава, Фота: Зміцер Косцін

У Польшчы беларускую мову, у якасці дадатковай увялі мясцовыя ўлады ў 5 гмінах Падляшскага ваяводства (г. Гайнаўка, гміны Орля, Гайнаўка, Чыжы, Нараўка). У гміне Орля ўсталяваныя таксама дзьвюхмоўныя ўказальнікі. Агулам у Польшчы жыве каля 500 тысяч прадстаўнікоў нацыянальных меншасцяў, найвялікшыя з іх немцы, кашубы, беларусы і ўкраінцы.

Выстава і канферэнцыя з нагоды 20-годдзя Закона пра нацыянальныя і этнічныя меншасці ды рэгіянальную мову, Сейм РП, 04.02.2025, Варшава, Фота: Зміцер Косцін Выстава і канферэнцыя з нагоды 20-годдзя Закона пра нацыянальныя і этнічныя меншасці ды рэгіянальную мову, Сейм РП, 04.02.2025, Варшава, Фота: Зміцер Косцін

Паводле перапісу 2021 года 56 тысяч грамадзянаў Польшчы дэкларавалі прыналежнасць да беларускай меншасці. 40% з іх жывуць на Беласточчыне.

Выстава і канферэнцыя з нагоды 20-годдзя Закона пра нацыянальныя і этнічныя меншасці ды рэгіянальную мову, Сейм РП, 04.02.2025, Варшава, Фота: Зміцер Косцін Выстава і канферэнцыя з нагоды 20-годдзя Закона пра нацыянальныя і этнічныя меншасці ды рэгіянальную мову, Сейм РП, 04.02.2025, Варшава, Фота: Зміцер Косцін

Зміцер Косцін для Беларускай службы Польскага Радыё

Маршалак Сейму Шымон Галоўня: Трэба разумеюць, што разнастайнасць - гэта сіла, а не слабасць.

04.02.2025 14:55
У Польшчы споўнілася 20-я гадавіна прыняцця закону «Аб нацыянальных і этнічных меншасцях». З гэтай нагоды ў польскім Сейме адбылася канферэнцыя пра будучыню нацыянальных меншасцяў.