Сёння пасля абеду краіны Балтыі поўнасцю сінхранізуюць свае электрасеткі з еўрапейскай сістэмай. Сёння ўвечары ў Вільні адбудзецца цырымонія з нагоды гэтай падзеі, у якой прымуць удзел, у тым ліку, лідары гэтых краін, прэзідэнт Анджэй Дуда і старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.
Перад адлётам у Вільню прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў журналістам, што гэта прарыўная падзея:
- Яны сінхранізуюцца з сістэмай Еўрасаюзу, дзякуючы чаму мы будзем ствараць адзінае цэлае, забяспечваючы энергетычную бяспеку і суверэнітэт. Для нас, нашай часткі Еўропы гэта таксама важна ў кантэксце супрацы ў рамках ініцыятывы Трохмор’я.
Учора раніцай краіны Балтыі адключылі свае сеткі ад расійскай сістэмы і пачалі ізаляваную працу. Поўная сінхранізацыя з сеткамі кантынентальнай Еўропы запланавана на другую палову дня ў нядзелю. У гэтым працэсе будзе выкарыстоўвацца польска-літоўская сувязь «LitPol Link». Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа на мінулым тыдні заявіў, што Польшча адыгрывае ключавую ролю ў забеспячэнні энергетычнай незалежнасці краін Балтыі.
ав