Прэм'ер-міністр Дональд Туск паведаміў, што інвестыцыйныя планы такіх кампаній, як Google і Microsoft у Польшчы, будуць неўзабаве завершаныя.
«Кіраўнікі найбуйнейшых тэхналагічных кампаній прама кажуць, што ў нас ёсць нешта абсалютна бясцэннае — адкрытасць і рашучасць людзей. Палякі робяць на іх вялікае ўражанне», — сказаў кіраўнік урада:
— Падчас візіту кіраўніцы Google у Польшчы, які адбыўся надоечы, яна сказа мне, што «Польшча — у цэнтры нашых інтарэсаў». І гэта не быў камплімент. Яна глыбока перакананая ў тым, што Польшча зараз — гэта лепшае месца для інвестыцый, яны хочуць сканцэнтраваць іх уласна тут.
Прэм'ер-міністр Дональд Туск прадстаўляе на Варшаўскай фондавай біржы асновы эканамічнай праграмы «Польшча. Год прарыву», заснаванай на стымуляванні інвестыцый у польскую гаспадарку.
iar/эж