Беларуская Служба

Спецпасланнік ЗША Кіт Келaг прыедзе заўтра ў Варшаву размаўляць пра Украіну

17.02.2025 09:01
У Варшаве з ім сустрэнецца Анджэй Дуда, паведаміў прадстаўнік Канцылярыі прэзідэнта Польшчы.
 a
Кіт Келaг PAP/EPA/BORIS ROESSLER / POOL

Прэзідэнт Анджэй Дуда і спецыяльны пасланнік ЗША па Украіне і Расіі Кіт Келaг сустрэнуцца заўтра ў Варшаве. Тэма сустрэчы - магчымыя мірныя перамовы з Расіяй. Пра гэта паведаміў Войцех Калярскі з Канцылярыі прэзідэнта Польшчы.



Госць радыё RMF FM падкрэсліў, што Еўропа павінна падтрымаць ЗША ў мірным працэсе, але пакуль не прадставіла ніякага плану. Войцех Калярскі таксама адзначыў, што Расія не можа выйграць гэтай вайны.

«Расіяне не могуць зрабіць высноваў, што варта было напасці на незалежную дзяржаву без прычыны», - падкрэсліў Войцех Калярскі.

Паводле яго, гэта амерыканскі бок быў зацікаўлены ў размове з польскім прэзідэнтам.

IAR/аз

Адміністрацыя ЗША: Еўропа павінна ўзяць на сябе гарантыі бяспекі для Украіны

10.02.2025 11:04
У Еўропу адправяцца дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа, міністр абароны Піт Хегсэт, віцэ-прэзідэнт Джэй Ды Вэнс і спецыяльны пасланнік ЗША па пытаннях Украіны і Расіі Кіт Келаг.