Bank Gospodarstwa Krajowego (BGK) адкрыў прадстаўніцтва ва украінкскай сталіцы. Галоўная мэта новага прадстаўніцтва BGK — падтрымка праектаў і інвестыцый, якія фінансуюцца Еўрапейскай камісіяй і накіраваныя на рэканструкцыю і мадэрнізацыю Украіны.
Офіс таксама будзе выступаць у якасці кантакт-цэнтра для польскіх прадпрымальнікаў і ўстаноў, даючы ім веды аб украінскім рынку, прадстаўляць банк у кантактах з украінскімі фінансавымі і дзяржаўнымі ўстановамі і бізнесам
Адкрыццё прадстаўніцтва BGK павялічыць магчымасці фінансавай падтрымкі польскага бізнесу, які рэалізуе праекты і працуе ва Украіне. Акрамя офіса ў Кіеве, банк мае прадстаўніцтвы ў Брусэлі і Франкфурце.
Bank Gospodarstwa Krajowego — дзяржаўны банк развіцця, які ініцыюе і рэалізуе праграмы эканамічнага росту.
IAR/эж