Беларуская Служба

«Жанчынам часам прыходзіцца цяжэй падчас вайны, чым мужчынам». Канферэнцыя аб ролі жанчын на вайне

07.03.2025 16:31
Ім прыходзіцца самастойна займацца домам, таксама ім прыходзіцца змагацца са сваімі фобіямі, што яны засталіся адны, іх кінулі.
          .
Ва Украіне на вайне з Расіяй на фронце змагаюцца таксама жанчыны. Фота: GettyImages

«Жанчыны і ўзброены канфлікт» — пад такім лозунгам сёння і заўтра праходзіць міжнародная канферэнцыя, зладжаная ў Катавіцах. Мерапрыемства ладзіцца ў рамках старшынства Польшчы ў Радзе Еўрасаюза. Яго мэта — шырокае абмеркаванне ролі жанчын падчас вайны, у тым ліку ва ўзброеных сілах.

Жанчынам часта ў часы ўзброеных канфліктаў нашмат цяжэй, чым мужчынам, - адзначае Дарота Поцяск-Фронцэк (Dorota Pociask-Frącek), дырэктарка Інстытута імя Войцеха Карфанты ў Катавіцах.

- Часта яны застаюцца дома, калі іх мужы ідуць змагацца на фронт. Ім прыходзіцца самастойна займацца домам, таксама ім прыходзіцца змагацца са сваімі фобіямі, што яны засталіся адны, іх кінулі. Зачастую яны сустракаюцца з фізічным насіллем. Так што ролю жанчын трэба разглядаць у розных аспектах. На маю думку, падчас паўгоддзя польскага старшынства ў ЕС мы не павінны размаўляць толькі пра прыемныя рэчы, неабходна закранаць балючыя, цяжкія тэмы, важныя для Еўропы і ўсяго свету.

У абмеркаванні бяруць удзел не толькі выкладчыкі, але таксама журналісты і прадстаўнікі польскіх узброеных сіл з Акадэмія ваенных навук у Варшаве.

IAR/нг