Беларуская Служба

Дзень памяці палякаў, якія ратавалі габрэяў. Палякам пагражала смерць за дапамогу габрэям

24.03.2025 18:00
Прэзідэнт Польшчы прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця чарговых імёнаў на Дошках памяці забітых палякаў, якія ратавалі габрэяў пад нямецкай акупацыяй. Урачыстасць адбылася ў капліцы памяці ў Санктуарыі Найсвяцейшай Панны Марыі ў Торуні.
             ,
Прэзідэнт Польшчы прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця чарговых імёнаў на Дошках памяці забітых палякаў, якія ратавалі габрэяў пад нямецкай акупацыяйPAP/Tytus Żmijewski

Падчас цырымоніі прэзідэнт Анджэй Дуда нагадаў, што ў акупаванай Германіяй Польшчы за дапамогу габрэям каралі смерцю не толькі тых, хто дапамагаў, але і іх сем'і. Ён падкрэсліў унікальнасць гэтай сітуацыі ў еўрапейскім маштабе, сказаўшы:

«Гэта было нешта выключнае ў маштабах Еўропы, акупаванай нацысцкай Германіяй, гэтага не адбылося ў Заходняй Еўропе. Гэта частка гісторыі, якая невядомая людзям з Заходняй Еўропы».

24 сакавіка адзначаецца Нацыянальны дзень памяці палякаў, якія ратавалі габрэяў пад нямецкай акупацыяй, прыняты парламентам па ініцыятыве прэзідэнта Анджэя Дуды. Дата свята невыпадковая — 24 сакавіка 1944 года нямецкія акупанты расстралялі польскую сям’ю з падкарпацкай вёскі Маркова — Юзафа і Вікторыю Ульмаў разам з сям’ю малымі дзецьмі, у тым ліку адным ненароджаным. Сям'я Ульмаў была забіта за тое, што хавала ў сваім доме восем габрэяў, якіх забілі ў той жа дзень.

ав