Беларуская Служба

Працягласць жыцця палякаў павялічваецца

25.03.2025 15:31
Польстат апублікаваў дадзеныя аб чаканай працягласці жыцця палякаў.
 ,
Пажылыя людзі, пенсіяjordisalas.net/Shutterstock

Палякі жывуць усё даўжэй - такія дадзеныя прадстаўленыя ў табліцы чаканай працягласці жыцця, апублікаванай Галоўным статыстычным упраўленнем краіны.

Эканаміст банку Pekao S.A. Себасцьян Рой адзначае, што прагназуемая сярэдняя працягласць жыцця павялічваецца.

- Вынікі пандэміі пакрысе суціхаюць. У параўнанні з леташнімі дадзенымі сярэдняя чаканая працягласць жыцця чалавека, які выходзіць на пенсію ў 65 гадоў, павялічылася на два месяцы. А значыць, зараз такі пенсіянер статыстычна можа разлічваць яшчэ на 18,5 гадоў жыцця.

Аднак Себасцьян Рой дадае, што павелічэнне працягласці жыцця пасля выхаду на пенсію адмоўна ўплывае на памеры пенсійных выплат, паколькі назапашаны капітал размяркоўваецца на большую колькасць месяцаў.

Эксперт падкрэслівае, што Галоўнае статыстычнае ўпраўленне апублікавала адзіную табліцу працягласці жыцця для жанчын і мужчын. Аднак варта ўлічваць, што сярэдняя працягласць жыцця жанчын, хутчэй за ўсё, будзе вышэйшай, а мужчын - ніжэйшай, чым прадстаўленыя прагнозы.

вс