У 2024 годзе экспарт польскіх высокатэхналагічных тавараў павялічваўся 13 год запар і дасягнуў рэкорднага значэння ў 37,25 млрд еўра, - гаворыцца ў даследаванні Польскага фонду развіцця (Polski Fundusz Rozwoju). Узбраенне адыгрывае ўсё большую ролю ў польскім экспарце высокіх тэхналогій.
«Паводле папярэдніх звестак Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, экспарт высокіх тэхналогій у мінулым годзе склаў 37,25 мільярда еўра і быў на 10,1% большы, чым годам раней», — гаворыцца ў даследаванні Польскага фонду развіцця.
Доля высокіх тэхналогій у агульным таварным экспарце Польшчы вырасла да 10,6% з 9,6% у 2023 годзе і была на самым высокім узроўні за ўсю гісторыю даступных дадзеных (з 2007 года).
эж