Польская пракуратура пастанавіла працягнуць расследаванне справы аб шпіянажы на карысць Беларусі і Расіі, якое таксама высвятляе сувязі пракурора Рышарда Рафальскага і бізнэсоўца Вітольда Карчэўскага.
Расследаванне было спынена летась, але пракуратура вырашыла аднавіць яго пасля публікацыі Onet, у якой распавядалася пра незразумелыя сувязі Карчэўскага з беларускім прадпрымальнікам, звязаным з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі.
Партал адзначае, што справа расследуецца з 2016 года, але расследаванне замарудзілася, калі сталі з'яўляцца імёны правых палітыкаў. Расследаваць справу быў дэлегаваны Рышард Рафальскі, які ў часы ўрада ПіС хутка зрабіў «бліскучую кар'еру» ў пракуратуры.
ПР/юл