У наборы кадраў дапаможа Кірмаш вакансій і паслуг, які пачаўся ў пятніцу 4 красавіка і праводзіцца другі раз. Наведаць іх запрашаюць Міністэрства нацыянальнай абароны і Галоўны цэнтр камплектавання арміі.
Кірмаш праходзіць у Беластоку і яшчэ пятнаццаці гарадах па ўсёй Польшчы. Падчас кірмашу наведвальнікі змогуць даведацца аб прапановах працаўладкавання і развіцця кар'еры, гарантаваных службай ва ўзброеных сілах Польшчы.
Падчас кірмашу наведвальнікі таксама змогуць убачыць найноўшую баявую тэхніку, паглядзець на дэманстрацыю падрыхтоўкі салдат, аказання першай медыцынскай дапамогі, асновы баявой медыцыны, а таксама на вучэнні і выступленні ваенных аркестраў.
У кожным з пунктаў, дзе пройдзе Кірмаш вакансій і паслуг, жадаючыя пайсці на службу ў армію змогуць знайсці вычарпальную інфармацыю аб правілах прыёме на службу.
ПР/юл