Еўрадэпутатка зазначыла, што ў 2020 годзе Беларусь стала месцам найбуйнейшых пратэстаў у сваёй гісторыі. Сотні тысяч людзей выйшлі на вуліцы, каб выказаць апазіцыю фальсіфікацыям на прэзідэнцкіх выбарах і жорсткаму абыходжанню ўладаў з пратэстоўцамі. Дэманстрацыі былі падаўлены сілай, у выніку некалькі чалавек загінулі, а тысячы апынуліся ў турмах. Паводле статыстыкі за 2024 год, у Беларусі 1208 палітвязняў, у тым ліку Вікторыя Кулеша, Вольга Маёрава і Алёна Гнаўк.
Малгажата Гасеўска звярнула ўвагу на тое, што палітвязні ў Беларусі ўтрымліваюцца ў «папраўчых калоніях, якія хутчэй нагадваюць канцлагеры, дзе палітвязні падвяргаюцца жорсткаму тэрору і строгаму рэжыму ізаляцыі». Больш за тое, жанчыны палітзняволеныя пазбаўленыя права на абарону, сувязь з сям'ёй і перадачы з ежай, адзеннем, грашыма і лекамі. Іх стан здароўя імкліва пагаршаецца, і, нягледзячы на кепскі стан здароўя, іх па-ранейшаму пастаянна ўтрымліваюць у адзіночных карцэрах, распавяла еўрадэпутатка.
Таксама еўрадэпутат ад Польшчы ў сваім выступе згадала Анджэя Пачобута, беларускага і польскага журналіста, які кінуты за краты рэжымам, у дачыненні да яго прымяняюцца псіхічныя і фізічныя катаванні.
Еўропа павінна дзейнічаць! Патрабую неадкладнага вызвалення палітвязняў, заявіла Малгажата Гасеўска.
юл