Беларуская Служба

Снегапады і моцны вецер абрынуліся на Польшчу

06.04.2025 10:13
У Варшаве ў выніку падзення дрэва на аўтобусны прыпынак пацярпелі два чалавекі
5 ,         1,4 . ,
5 красавіка, пажарныя па ўсёй Польшчы выязджалі на больш за 1,4 тыс. выклікаў, у сувязі з моцным ветрам і снегападаміhttps://x.com/KGPSP

У суботу, 5 красавіка, пажарныя па ўсёй Польшчы выязджалі на больш за 1,4 тыс. выклікаў, у сувязі з моцным ветрам і снегападамі. Найбольш выклікаў ратавальнікаў было ў Мазавецкім, Куяўска-Паморскім і Вармінска-Махурскім ваяводствах. 

У Варшаве ў выніку падзення дрэва на аўтобусны прыпынак пацярпелі два чалавекі, — паведаміў прэс-сакратар галоўнага каменданта Дзяржаўнай пажарнай службы старшы брыгадзір Караль Кяжкоўскі:

— Апоўначы парывы ветру ўжо аслаблі, мы амаль перасталі атрымліваць экстранныя выклікі. Сярод іншага, падчас учарашняй непагадзі дрэва ў упала на прыпынак грамадскага транспарту ў Варшаве. Два чалавекі пацярпелі, яны дастаўлены ў лякарню. 

На Мазоўшы моцны вецер сарваў дах з двухпавярховага хлява, а ў Куяўска-Паморскім ваяводстве, у Ліпненскім павеце, бура пашкодзіла, між іншым, дах дома культуры.

IAR/эж