Увесь участак польска-беларускай мяжы ў Падляшскім ваяводстве Польшчы абсталяваны сучасным маніторынгам, паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі.
Памежная Варта Польшчы ўвяла ў эксплуатацыю электронную агароджу, пабудаваную ўздоўж памежных рэк Свіслач і Істачанка. «Таксама завершана мадэрнізацыя электроннай агароджы ўздоўж існуючай тэхнічнага бар'еру», — гаворыцца ў паведамленні МУС Польшчы, апублікаваным на партале.
Нагадаем, надоечы польскія ўлады паведамлялі, што мігранты, якія штурмуюць мяжу Польшчы, пачалі ўжываць больш агрэсіўных захадаў, а іх колькасць павялічылася.
IAR/эж